1

Артыкул знаходзіцца ў стадыі рэдакцыі

Станіслаў Манюшка

Пакуль Вы будзеце чутаць гэтую старонку пра выдатнейшага беларускага кампазіара, уключыце і паслухайце прыемную кантату Станислава Монюшка  - Мадонна. Stanislaw Moniuszko


     Станіслаў Манюшка нарадзіўся 5 мая 1819 года ў  фальварку Убель, Ігуменскі павет Менская губерння, зараз Чэрвенскі раён Мінская вобласць непадалёк ад Смілавічаў. Станіслаў Манюшка з'яўляецца выдатным кампазітарам, дырыжорам, стваральнікам польскай нацыянальнай оперы.
     Пачатковую музычную адукацыю атрымаў у Дамініка Стэфановіча ў Мінску. Калі ў 1827 сям'я будучага кампазітара перасялілася ў Варшаву ён пачаў навучацца музыцы. Праз тры гады сям'я перабралася ў Мінск, дзе Станіслаў Манюшка працягваў музычную адукацыю. Вучыўся ў Мінскай губернскай гімназіі. У 1837 ён выехаў у Берлін, дзе працягваў удасканальвацца як музыкант.


     З 1840 Манюшка пасяліўся ў Вільні, тут працаваў як арганіст, кампазітар, педагог і арганізатар музычнага жыцця горада. У яго браў урокі музыкі будучы мастак Вікенцій Леапольд Сляндзінскі. У 1858 Станіслаў Манюшка перасяліўся ў Варшаву, у 1858—1872 — дырыжор і дырэктар опернага тэатру, прафесар Музычнага інстытуту ў Варшаве. У творчасці выкарыстоўваў беларускі фальклор.
     Папулярнасць кампазітар атрымаў у 1848, дзякуючы оперы «Галька». Яшчэ адна шырока вядомая опера — «Страшны двор» была напісана ў 1865. Наогул Манюшка стварыў 20 опер і аперэт, тры балеты, пяць месаў, два рэквіемы і болей за 300 песень, у тым ліку і «Паходную песню літвінаў» на словы паэта У. Сыракомлі.

     Станіслаў Манюшка напісаў музыку да «Сялянкі» В. Дуніна-Марцінкевіча, і ў сувязі з гэтай падзеяй прысутнічае ва ўсіх беларускіх даследаваннях, прысвечаных літаратуры, тэатру і музыцы сярэдзіны 19 ст. Шырокай вядомасці «Сялянка» яму, аднак, не прынесла, музыка да яе захавалася толькі часткова. 
     Кампазітар пастаянна падтрымліваў сувязі з беларускімі музыкантамі, пісаў пра іх, садзейнічаў выданню іх твораў (даслаў творы Ф. Міладоўскага Ф. Лісту), памагаў атрымаць музычную адукацыю, наладжваў канцэрты, дасылаў у Мінск Стафановічу і Міладоўскаму свае творы. 
  

     
     Найбольш папулярная оперы  Станіслава Манюшкі гэта: «Галька» (1847, паст. 1854, 2-я рэд. 1859), якая адлюстроўвае сацыяльныя канфлікты і мае дэмакратычную накіраванасць. Сярод іншых твораў: оперы «Графіня» (1860), «Вербум нобіле» («Слова гонару», 1861), «Страшны двор» (1865), «Парыя» (1869); балеты «Монтэ-Крыста» (1866), «На пастоі» (1868), «Хітрыкі сатаны» (1870); кантаты «Мільда» (1848), «Ніёла» (1865), «Крымскія санеты» на словы А. Міцкевіча (1868); месы, 4 «Вострабрамскія літаніі», рэквіем; аркестравыя уверцюры і танцы; 2 струнных квартэты; творы для фартэпіяна, у т.л. цыкл «Забаўкі» (1843), транскрыпцыі паланэзаў М. К. Агінскага; больш за 400 сольных песень (увайшлі ў 12 «Хатніх спеўнікаў», 12 песень на вершы Я. Чачота), музыка да драматычных спектакляў і інш. 


     Творам Станіслава Манюшкі ўласцівы яскравая меладычнасць, лірызм, даступнасць музычнай мовы, операм і аперэтам — майстэрства стварэння індывідуальных харакгарыстык і будовы масавых, ансамблевых і сольных сцэн. Вытокі яго музычнай мовы ў польскім і беларускім фальклоры (многія з яго арыгінальных мелодый лічацца народнымі). 
     У Мінску запраектавана вуліца Станіслава Манюшкі. 3 верасня 2016 года ў цэнтры Мінска адкрыты помнік Станіславу Манюшку і Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу. 
       2019 год Сенат Польшчы аб'явіў годам Манюшкі — у гонар 200-годдзя з дня нараджэння вялікага кампазітара. З 5 студзеня 2019 года Цэнтральнаму чыгуначнаму вакзалу ў Варшаве прысвоена імя Станіслава Манюшкі. 


     Нягледзячы на талент гэтага чалавека і тую вялікую працу якую ён зрабіў дзеля развіцця і станаўлення нашай нацыянальнай класічнай, духоўнай музыкі і оперы - мала хто з нас, беларусаў, пра яго ведае. Палякі, лічаць што ён іхні, таму-што ён стварыў польскую оперу і  ім ганарацца, а мы, большасць з нас, нават ніколі і не чулі такога імя як Станіслаў Манюшка.
     Не ў крыўду кажачы, мы больш ведаем пра суседніх кампазітараў, палітыкаў, навукоўцаў, але на нашай зямлі, на нашай бацькаўшчыне іх існуе значна больш, але мала хто з нас пра іх ведае альбо ўзгадвае. 


     А зараз давайце крыху даведаемся пра сам род Манюшкаў. 
  У архіўных звестках ёсць Пётр Манюшка, які у 1529 годзе быў далучаны да шляхты Жыгімонтам старым. Дзеда нашага кампазітара так-сама звалі Станіслаў Манюшка, у свой час ён пастаўляў правіянт у розныя часткі арміі, у некаторы час быў эканомам у Міхала Казіміра Агінскага, а ў 1777 годзе ад гетмана ВКЛ атрымаў Смілавічы. 
   Дзед кампазітара Станіслава Манюшкі стаў адным самым багатым маёмасць якога складала прыблізна некалькі мільёнаў злотых.
https://www.kp.by/daily/26452.3/3320954/

Комментариев нет:

Отправить комментарий