1

Смілавічы

Артыкул знаходзіцца ў стадыі рэдакцыі!!!
     Гарадскі пасёлак у Чэрвенскім раёне Менскай вобласці
     Існуе некалькі версій наконт назвы Смілавічаў. Найбольш папулярная - яна ж і найбольш простая, ад беларускага слова смелы.
     Другая версія, больш экзатычная, - ад асабістага татарскага імя Сміл ці Смаіл, скарочана ад Ізмаіл 
     Згодна з трэцяй версіяй, назва - балцкая, параўноўваецца з літоўскім гідронімам Smilytė (рэчка паміж Шаўляем і Панявежысам), дзе вылучаецца корань Smil-.
     Смілавічы вядомы з 1592 года як вёска Менскага павета ВКЛ, належалі Бакштанскім,      Кежгайлам, Сапегам, Завішам, Агінскім, Манюшкам. Насельніцтва здаўна займалася сельскай гаспадаркай, шавецкім, гарбарным, ганчарным, кавальскім і іншымі рамёствамі.
      З 1793 года у складзе Расейскай імперыі, мястэчка, цэнтр воласці Ігуменскага павета. У 1747—1832 гадах тут існаваў манастыр місіянераў, заснаваны М. Завішанскай з Агінскіх. З 1923 года ў Чэрвеньскім павеце. У 1924—1926 і 1935—1938 гадах — цэнтр раёна. З 1938 года ў Рудзенскім раёне. З 1960 года ў Чэрвенскім раёне. З 1963 года гарадскі пасёлак.
     Што тычыцца цікавых месцаў, то  тут можна паглядзець на: батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння чорныя хвоі, Смілавіцкі палацавы комплекс, Смілавіцкі парк, Свята-Георгіеўская царква (1795), Татарская мячэць, Музей «Прастора Хаіма Суціна», Старыя яўрэйскія могілкі, Татарскія могілкі, Могілкі ўдзельнікаў і ахвяр Другой сусветнай выйны






     Таксама Смілавічы слявяцца сваімі знакамітымі і выдатнымі асобамі, такімі як: Станіслаў Манюшка, кампазітар і дырыжор;  Леў Апаналіевіч Ваньковіч (1831—пасля 1881), уласнік Смілавічаў, мінскі павятовы маршалак(1863—1872); Хаім Суцін, французскі мастак-экспрэсіяніст, адзін з найбольш славутых майстроў нацюрморту.

Комментариев нет:

Отправить комментарий