1

Мосар

Артыкул знаходзіцца ў стадыі рэдакцыі!!!
Стварэннем ландшафтнага дызайну кіраваў ксёнз Юозас Булька.


Касцёл — помнік архітэктуры класіцызму. Вырашаны прамавугольным аб'ёмам пад 2-схільным дахам.
     Касцёл парафіяльны Св. Ганны, названы ў гонар фундатаркі, быў фінансаваны Робертам і Ганнай з Плятэраў Бжастоўскімі 8 сакавіка 1792 года тысячай чырвоных злотых. Гэтыя сродкі былі зацверджаны 17 сакавіка таго ж года біскупам віленскім Ігнаціем Масальскім. Храм узведзены ў неакласічным стылі, прамавугольнай у плане формы. На фасадзе змяшчаўся надпіс: "Дом мой ёсць дом малітвы", знішчаны пасля 2-ой сусветнай вайны. 

У касцёле знаходзяцца мошчы Святога Юстына. У архіве захаваліся дакументы аб асвячэнні касцёла, сапраўднасці рэліквій Св. Юстына, а таксама аб устанаўленні свята Св. Яна. Святы Юстын пакутнік жыў у Рыме ў пачатку II ст. Вывучаў грэчаскую філасофію. Прыняў хрысціянства і шчыра бараніў веру ад Кесара і рымскага сената. Быў асуджаны на смерць праз адсячэнне галавы.
     Будынак касцёла быў рэстаўраваны ў 1922 г. і 90-х гг. З левага боку агароджы пабудавана капліца Маці Божай Вастрабрамскай; асвячона 16 лістапада 1996 года ў свята Маці Божай Вастрабрамскай. Капліца — 2-павярховае прамавугольнае ў плане збудаванне пад 2-схільным дахам.
     У 1990-х гг. перад храмам устаноўлена "Піета" — беласнежная скульптурная копія знакамітага твора Мікеланджэла "Аплакванне Хрыста". Закладзены парк з рэдкімі раслінамі, мноствам кветак, фантанамі і садам камянёў.




Перад апошнім абнаўленнем былі знішчаны астанкі фундатараў касцёла, якія знаходзіліся ў касцёльным склепе. Ва ўшанаванне іх памяці ксёндз-пробашч Юзаф Булька побач з храмам устанавіў драўляную скульптуру Пана Езуса.


Комментариев нет:

Отправить комментарий