1

Блонь


          Едучы ў напрамку з Менска на Бабруйск, на правы бок ад шашы будзе знаходзіцца гэтая вёска. Зараз гэта аграгарадок у Пухавіцкім раёне Менскай вобласці.
     Вёска Блонь у юрыдычных актах 1582 г. узгадваецца як сяло Балонне, ці Балонскае, якое ўваходзіла ў склад Менскага павета і ваяводства Вялікага княства Літоўскага. Адным з уладальнікаў Блонню быў Юзаф Бака, які  заснаваў у Блоні місію езуітаў. Юзаф (1707—1780), сын Адама Бакі, скарбніка Мсціслаўскага, у 1723 годзе ўступіў у ордэн езуітаў і пабудаваў у 1742 годзе ў Блоні драўляны касцёл, які не захаваўся да нашых дзён, а ў 1745 годзе — драўляны кляштар (Дом, які стаў рэзідэнцыяй езуіцкай місіі). Па мясцовых паданнях, касцёл і рэзідэнцыя злучаліся падземным ходам. Пасля смерці Юзафа Бакі маёнтак Блонь перайшоў ва ўласнасць айцоў-езуітаў, але дзейнасць езуіцкай місіі была спынена.
     Крыху даведкі пра езуітаў – гэта манахі каталіцкага манаскага «Таварыства Езуса» (Societas Jesu), заснаванага ў 1534 годзе іспанскім дваранінам Ігнатам Лаёлам і зацверджанага ў 1540 годзе папай Паўлам III. Пачатковай мэтай стварэння Ордэна езуітаў была барацьба з Рэфармацыяй і ерасямі, распаўсюджванне веры Хрыстовай праз выхаванне моладзі. Арганізацыя яго грунтавалася на прынцыпах адзінаначалля (кіраўнік Ордэна называўся генералам), строгага цэнтралізму, безумоўнага падпарадкавання і жалезнай дысцыпліны. Слоўная пропаведзь спалучалася з дабрачыннай дзейнасцю: наладжваннем прытулкаў для сіротаў, бясплатных сталовак і г.д.
Шматлікія ахвяраванні у Ордэн  зрабілі яго адным з найбуйнейшых уладальнікаў у Еўропе.
     Ва ўмовах росту рацыяналізму і секулярызацыі мыслення яго маёмасць стала прывабным «кавалкам» для шмат якіх заходнееўрапейскіх манархаў. Пад іх ціскам папа Клімент ХІV у 1773 годзе вымушаны быў фармальна скасаваць Ордэн. У Беларусі ён праіснаваў да 1820 года (рэзідэнцыя генерала была ў Полацку), да забароны яго расійскім урадам.

     Што ёсць цікавага паглядзець у гэтай мясцовасці:

Царква Святой Троіцы
   Першым, найбольш бачным будынкам, трапляецца царква Святой Троіцы, пабудаваная на месцы драўлянага згарэлага храма ў 1826 годзе. Пажар адбыўся ў 1820 годзе.


Царква Святой Троіцы 1826 год

    Царква Святой Троіцы з'яўляецца помнікам дойлідства позняга класіцызму На галоўным фасдзе трохкутны франтон падтрымліваюць чатыры мураваныя калоны, якія ўтвараюць манументальны ўваходны порцік. Сцены гарызантальна ашаляваныя, завершаныя карнізам з поясам сухарыкаў, разным фрызам геаметрычнага арнаменту, прарэзаны прастакутнымі і васьмаграннымі аконнымі праёмамі
     Капітальна адрамантавана ў 1873 годзе на сродкі прыхажан і казны – 5975 рублёў.
     Зала храма 4 парамі цагляных калон падзелена  на 3 рознавялікія нефы. Над вылучаным перагародкай прытворам размешчаны хоры, што падтрымліваюцца 2 мураванымі калонамі.
     Плоская столь па цэнтры раскрыта ў светлавы барабан, перакрыты пірамідальным гранёным шатром. Аснаванне барабана апярэзана абхадной галерэяй з трыльяжнай драўляной агароджай. Грані барабана прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі, размежаванымі пілястрамі, дэкарыраванымі ў нізе 8-граннымі панелямі. Апсіда адкрываецца ў залу фігурнай фестоннай аркай, адмежавана 2-ярусным драўляным іканастасам у 15 абразоў, выкананым у неарускім стылі пачатку 20 ст.
     





     У царкве, на працягу ўсяго часу, пачынаючы з 1826 года, захоўваецца абраз Прысвятой Багародзіцы, асоба шанаваны жыхарамі Блоні.
     Савецкімі ўладамі ў жніўні 1935 года зачынілі царкву і знялі званы. Святар Аляксандар Шылай працягваў праводзіць службы па хатах прыхажан. У 1937 годзе арганізаваў збор подпісаў за адраджэнне царквы, 6 жніўня гэтага ж  года, ён быў арыштаваны, а потым растраляны. Пазней ён быў далучаны да ліку свяшчэннамучанікаў



Сядзіба Бонч-Асмалоўскіх
    Непадалёк ад царквы, таксама у цэнтры Блоні знаходзіцца сядзіба Бонч-Асмалоўскіх.



     Меркавана, што раней на месцы гэтай сядзібы стаяў кляштар езуітаў. Місія езуітаў была заснавана Юзэфам Бакам. Фзэф у 1723 годзе ўступіў у ордэн езуітаў, а ў 1742 пабудаваў драўляны касцёл, 1745 - кляштар.
Артыкул знаходзіцца ў стадыі рэдакцыі!!!
   


Комментариев нет:

Отправить комментарий