1

Сынкавічы. Царква Святога Міхала Арханёла. Сынковичи Михайловская церковь

     Прабіраючыся скрозь сплеценыя галіны непралазных нетраў старога лесу і  ведаючы, што менавіта тут, непадалёк ад берагоў ракі Бяроза, на востраве, можна спыніцца і адпачыць ад пагоні, а можа і застацца на некаторы час у старой крэпасці, у надзейных і верных людзей, якія схавалі і выратавалі будучага   Вялікага князя. Менавіта тут, у Сынкавіцкіх гушчарах, быў схаваны ад пагоні роднага брата Ягайлы, наш найвялікшы князь Вітаўт, дзякуючы удаламу кіраванню, адважнасці і мудрасці, ён, наш князь, зрабіў Вялікае Княства Літоўскае найбуйнейшым княствам Еўропы.
     Менавіта так, згодна адной з легенд, праз некаторы час  князь  Вітаўт разам са сваёй жонкай і блізкімі людзьмі прыехаў у гэтыя мясціны і аддзякаваў людзей якія яго выратавалі  і даў загад перабудаваць старую крэпасць у царкву, зараз яна - царква Святога Міхала Арханёла.
     Але ж гэта адна з мностваў легенд, якія існуюць і распавядаюць пра таямнічае ўзнікненне гэтай царквы. Самае цікавае, што версій з пэўнай датай заснавання гэтай царквы столькі ж многа як і легенд.
     На самой тэррыторыі царквы, усталяваны памятны крыж, на якім напісаны 1407 год.

     Па адной з версій на месцы гэтай царквы была драўлянаяцарква, па другой, гэта была Пруская крэпасць, якая пазней была перабудавана ў царкву.
     Зараз, у царкве ідзе рэканструкцыя, якая час ад часу адкрывае нам новыя і неверагодныя гістарычныя падзеі царквы.

     Давайце пазнаёмімся з гэтым непаўторным месцам, куды адназначна трэба завітаць.


   Знаходзіцца Сынкавіцкая царква на поўначы ад вёскі Сынкавічы ў Зельвенскім раёне  Гродненскай вобласці, стаіць яна асобна ад вёскі.

Праехаўшы вёску і мінуючы рэчку, на узгорку ў метрах пяціста мы убачым царкву, праваруч ад якой будзе ферма. 



Стаянка знаходзіца адразу за царквой, для вандроўнікаў вельмі дарэчы будзе і туалет які знаходзіца на тэрыторыі стаянкі і некаторыя рэкламы і мапа з цікавымі архітэктурнымі месцамі гэтага раёна.

Царква стаіць ля самай дарогі і акружана каменнай сцяной невысокіх памераў. Зараз цяжка уявіць, што яна знаходзілася на нейкім востраве, але пра гэта сведчаць некаторыя паданні пра царкву. Вакол царквы вельмі прасторна, прыгожыя краявіды, а ў правым баку па кірунку да яе вельмі прыгожа ўніз уходзіць поле, а за ім зубчаста стаіць лес.



Уваходзячы ва ўнутраны двор Сынкавіцкай царквы, на ўваходных слупах агароджы мы убачым вось такі надпіс:


Менавіта ў гэты перыяд адбывалася вельмі значная рэканструкцыя царквы.
Па левы бок ад царквы стаіць пабудаваная ў 1891 званіца, адразу бачна як яе вылучае іншы стыль будаўніцтва і на маю думку, ён не вельмі добра ўпісваеца ў стыль самой царквы.







Дарэчы, тут ёсць вельмі цікавая асаблівасць, у першы тыдзень пасля Пасхі, любы жадаючы можа падняца ў званіцу і пазваніць у калакалы, гук шыкоўны і мне спадабаўся, але гэта справа патрабуе практыкі, каб што-небудзь удалае атрымалася. Па словах, гэтыя званы ачышчаюць цела чалавека, напаўняюць яго спакоем.

Зараз, у наш час, унутры на сценах пад час рэстаўрацыі былі знойдзены надпісы на стара-грэчаскай мове:

Улюбёныя! Не ўсякаму духу верце, але выпрабоўвайце духаў ад Бога ці яны, Праваслуўны Гасподзь Езус Хрысус з духам тваім. 1213 год.  Што сведшыць, што гэты будынак значна старэйшы, а значыць, патрабуе большай павагі да яго. Увогуле пад слаямі шылёўкі сустракаюцца  надпісы і на лацінскай мове. Таксама на адной з калон быў знойдзен надпіс з пасланнем ад апостала Паўла: «Глядзіце, браты, каб хто не захапіў вас філасофіяй ды пустым спакушэннем па паданні чалавечаму, па стыхіям міра, а не па Хрысту»

(Працяг будзе крыху пазней)

Комментариев нет:

Отправить комментарий