1

Тадэўш Касцюшка. Марачоўшчына


     Знішчаная і спаленая ў час Другой Сусветнай вайны сядзіба Касцюшкі зноў адчынена і прымае людзей, якія цікавяцца гісторыяй сваёй Радзімыі. 
  Сядзіба Касцюшкі знаходзіцца разам са знакамітым палацам Пуслоўскіх, якія у свій час набылі гэтыя землі, зрабілі рэканструкцыю роднага дома Касцюшкі, але у час Другой Сусветнай вайны, палац быў разрабаваны і часткова разбураны (Палац Пуслоўскіх)
     Давайце разам прасочым гісторыю Сядзібы Касцюшкі.


     Зараз гэта сціплы мемарыяльны музей, прысвечаны памяці Андрэю Тадэвушу Банавентура Касцюшку, беларускаму і слаўнаму герою, нацыянальнаму герою Польшчы і ЗША, ганароваму грамадзяніну Францыі. 
     У 2018 годзе адбылося урачыстае адкрыцце помнака Тадэвушу Касцюшку.
     Прапановы паставіць поўнафігурны помнік Тадэвушу Касцюшку былі ўжо даўно. Раней былі пастаўлены бюсты на тэрыторыі пасольства ЗША ў Мінску і ў вёсцы Малыя Сяхновічы, дзе была радавая сядзіба Касцюшкаў. У 2016 годзе з такой прапановай да ўлад звярталася Таварыства беларускай мовы, аднак справа так не пачалася. Гэта выглядала вельмі дзіўна, каб на Беларусі не было поўнафігурнага помніка нашага героя.


     Ідэя паставіць помнік у Беларусі зноў узнікла пасля таго, як беларуская дыяспара ў 2017 годзе паставіла помнік Касцюшку ў швейцарскім Золатурне, дзе ён дажываў свае гады. Сродкі на помнік Тадэвушу Касцюшку ў Косаве збіралі ў інтэрнэце. Праект падтрымалі 690 чалавек, якія сабралі больш за 22 тысячы беларускіх рублёў. Імёны ўсіх ахвярадаўцаў будуць захоўвацца ў музеі. Гэты помнік сапраўды з'яўляецца народным, таму-што фундатары, гэта звычайныя людзі, якія добраахвотна пералічылі неабходныя сродкі на стварэнне гэтага помніка. 





     Скультура была створана беларускім скульптарам Гэнікам Лойкам і адліта ва Украіне. Архітэктары помніка — Уладзімір Казакоў і Аляксандра Баярына, якая стварыла праект пастамента, безкаштоўна выканага фірмай «Гранітны свет». Аўтарамі шыльды сталі Кацярына Горская і Ігар Засімовіч, яна была таксама безкаштоўна выканана фірмай «БелСтэнд». 




     Урачыстае адкрыццё помніка адбылося 12 мая 2018 года. На адкрыцці было шмат бел-чырвона-белых сцягоў. Сярод іншых прысутнічалі дыпламаты ЗША, Польшчы, Украіны, Расіі, мясцовыя ўлады, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, стваральнікі помніка і госці з многіх гарадоў.
     Белую тканіну з помніка ўрачыста знялі старшыня Івацэвіцкага райвыканкама Аляксандр Грыцук і скульптар Гэнік Лойка. Грыцук падкрэсліў важнасць помніка для розных людзей незалежна ад іх перакананняў. Ініцыятар збору сродкаў на помнік Глеб Лабадзенка ў сваёй прамове падкрэсьліў, што яго адкрыццё з’яўляецца добрым прыкладам «прыватна-дзяржаўнага супрацоўніцтва». 





     У першай палове XVIII стагоддзя Мерачоўшчына была ўласнасцю Сапегаў. У 1733 яна пераходзіць да мечніка берасцейскага Людвіка Касцюшкі ў заставу. Па смерці Людвіка фальварак перайшоў да яго жонкі, якая прадала Мерачоўшчыну ў 1764 годзе ўласніку Косава Юрыю Флемінгу і пераехала ў Сяхновічы.


     У 1821 годзе Косава набывае Войцех Пуслоўскі, маршалак шляхты Слонімскага павета, які распачыннае аднаўленне сядзібы Касцюшкаў, яны вельмі ганарыліся тым, што жывуць побач з фальваркам беларускага героя. Рэстаўрацыя была скончаная ў 1857 годзе. 
     За польскім часам Мерачоўшчына знаходзілася ў складзе гміны Косава Косаўскага павета Палескага ваяводства. 

     Хата, дзе нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка, была знішчаная ў часе Другой сусветнай вайны, пры пажары 1942 года. Выгляд хаты, вядомы толькі з малюнкаў Міхаіла Кулешы (1845) і літаграфіі Напалеона Орды (1871). 




     Пад час вайны, да знішчэння, у гэтай хаце знаходзіўся нямецкі штаб. Па словах людзей, хата ў якой нарадзіўся Тадэўш Касцюшка разам са знакамітым палауам Пуслоўскіх была падпалена партызанамі.
     Пасля вайны, да 21 стагоддзя, на гэтым месцы дзе зараз знаходзіцца сядзіба Касцюшкі, не існавала ніякага напаміну, было усё зруйнавана. Толькі пад час раскопак, былі знойдзены рэшткі падмурка былой хаты, раскапаны цэлыя засыпаныя глебай скляпенні.




     У 1999 годзе на месцы былога фальварка быў усталяваны мемарыяльны камень, а ў верасні 2004 адкрыта адноўлена хата, дзе цяпер размяшчаецца сядзіба-музей Касцюшкі.
     Сродкі, на узвядзенне музея выдаткоўваліся амбасадай США і Брэстскім аблвыканкамам.

     Вось, можаце ўбачыць як выглядае сядзіба Касцюшкі зараз. Фотаздымкі зроблены 30.05.19















Комментариев нет:

Отправить комментарий