1

Багушэвічы касцёл Божага Цела. Богушевичи костёл Божьего Тела

Багушэвічы

     Зноў адпраўляемся ў вандроўку. На гэты раз заедзем у вёску Багушэвічы, якая знаходзіцца ў Бярэзінскім раёне. Самае цікавае, што ёсць паглядзець у Багушэвічах, гэта касцёл сярэдзіны 19 стагоддзя, аб чым сведчыць прыдарожны знак.



     Адразу пасля гэтага знака з'ехаўшы на правы бок, нас сустракае вельмі цікавая дарога з прыемнымі ляснымі пейзажамі і рэчкай. 



Каб даехаць да нашай вёскі трэба праехаць вёску Марціянаўка, перацекчы рэчку Бусль і праехаўшы ўжо ў вёске Багушэвічы тамашні лясгас, каля буслоўкі звярнуць на правы бок.


     Насамрэч, я не адразу знайшоў касцёл, праехаў міма, затое паглядзеў на вёску, убачыў, што там ёсць новая праваслаўная царква. Прыйшлося спытацца ў мясцовых як праехаць да касцёла.


     Пад'ехаўшы, уражвае тое месца, дзе ён знаходзіцца. Стаіць касцёл на беразе рэчкі Уса, бераг высокі і звонку тэрыторыя касцёла акружана кустарнікам і дрэвамі, такое адчуванне, што гэты насып быў зроблены штучна, але гэта не так, месца гэта завеца Касцёльная гара. Дзе-нідзе па краях сустракаюца кусты шыпоўніка, якія напаўняе паветра непаўторным прыемным водарам. Калі я не памыляюся, большасць старых дрэваў гэта арэшыны, якія уражваюць сваімі памерамі.



     Гэты касцёл завеца касцёлам Божага цела. Пабудаваны ён быў у сярэдіне 18 стагоддзя як фамільная пахавальня Свентаржэцкіх уладальнікаў сядзібы. Дарэчы касцёл знаходзіца на тэрыторыі старажытнага гарадзішча 7 ст. да н.э – 2 ст. н.э.




     Упершыню ў дакументах Багушэвічы  згадваюцца ў 1501 годзе. У 1644 годзе Грыгорый Друцкі-Горскі заснаваў касцёл, ён знаходзіўся недалёка ад цяперашняга. Таксама тут існавала  прыстань і вадзяны млын, два разы на год праводзіліся кірмашы.
     За сваё існаванне гэта мястэчка знаходзілася то ў Завішэй, Ваньковічаў і ў Свянтаржэцкіх.
     У выніку другога падзела Рэчы Паспалітай у 1793 годзе Багушэвічы апынуліся ў складзе Расійскай Імперыі.



     У 19 стагодзі апошнія ўладальнікі Багушэвічаў Свентажэцкія пабудавалі сядзібу і новы неагатычны храм Божага Цела, які планавалі выкарыстоўваць як сямейную ўсыпальню і знаходзілася яна на тэррыторыі іхняй сядзібы. Пра касцёл распавяду крыху пазней, а зараз, хацелася б асабліва распавясці пра апошніх гаспадароў гэтага месца.
     Паходжанне сям’і Свентавэцкіх можна прасачыць з Позняга Сярэднявечча прыблізна з 1400 года. У гісторыі аб Свентажэцкіх нельга абмінуць вёску Маліноўшчына, што на Маладзечаншчыне, дзе ў маёнтку была зроблена цэлая водная сістэма ў выглядзе 8—12 сажалак з дамбамі і шлюзамі кожная, пазней пачне дзейнічаць звярынец плошчай аж 90 гектараў, не кажучы пра усё іншае багацце, але гэта іншае падарожжа.
     Адкуль усё такое багацце? А усё проста, гэтая сям'я гістарычна мела высокі тытул, што спрыяла эканамічнаму развіццю.  Адной з прыбыльных галін іхняга даходу быў выраб алкагольных напояў, якія карысталіся поспехам у Расійскай імперыі, Польшчы, Аўстрыі і Італіі, таксама прыбытак прыносіў і завод па вытворчасці крухмалу і мукі.
      Зямлю ў Багушэвічах  набыў мінскі павятовы маршалак Тадэвуш, дзе і быў пабудаваны радавы маёнтак. У 1831 годзе ў заможнай шляхецкай сям'і, нарадзіўся ўнук Тадэвуша - Баляслаў Свентажэцкі. 

Вучыўся ў Віленскім дваранскім інстытуце і Пецярбургскім універсітэце, дзе разам з іншымі выхадцамі з Беларусі і Польшчы стаў прыхільнікам рэвалюцыйных антыімперскіх ідэй.
     Тым часам на Радзіме, у Багушэвічах, бацькі Баляслава, не вельмі падтрымлівалі дэмакратычныя погляды, і таму у 1850 г. сход прадстаўнікоў дваранства Мінскай губерні разглядаў справу «аб жорсткім абыходжанні памешчыкаў Свентажэцкіх з дваровымі людзямі і сялянамі». Справа паведамляла, што сяляне маёнтка Багушэвічы былі пазбаўлены панамі дроваў на зіму. Гэта прымусіла цэлыя сем’і пераходзіць у чужыя хаты, каб свае разбіраць на апал. У выніку, калі скончылася зіма, большасць жытла было спалена. Каб неяк выкупіць тое, што нарабілі бацькі, Баляслаў прыклаў шмат намаганняў у распрацоўцы сялянскай рэформы 1861 г.

   Чэслаў Свентаржэцкі быў жанаты на Лаўры Казіміраўне Завадскай, пляменнмцы вядомага на Меншчыне багача-магната Льва Ошторпа


     У 1863 г. Баляслаў Свентажэцкі пачынае актыуны ўдзел у паўстанні, выконвае абавязкі камісара Мінскай губерні, змагаецца ў атрадзе Ляскоўскага.
     Самым моцным і баяздольным атрадам Мінскай губерні лічыўся Ігуменскі, які ўзначальваў Станіслаў Ляскоўскі. Ядро яго сфарміравалася яшчэ 17 красавіка 1863 годзе ў Багушэвiчах — маёнтку Свентаржэцкага.
     Перад паходам, у сельскім праўленні Свентаржэцкі сарваў са сцяны царскі партрэт, зачытаў «друкаваны маніфест, аб’явіў, каб не плаціць ніякіх падаткаў i не даваць рэкрута і што зямлю ён дорыць сялянам», абвяшчалася ўзраджэнне Рэчы Паспалітай. 


 Адсюль паўстанцы адправіліся ў Ляды, злучыўшыся з Ляскоўскім.
     У Лядах Ляскоўскі аб’явіў сябе камандзірам. 3 паўстанцамі застаўся і камісар Свентаржэцкі, таму Ігуменскі атрад  часта называлі таксама «партыяй Свентаржэцкага»
     9 мая 1863 года адбыўся жорсткі бой, які працягваўся некалькі гадзін, у лясах, за некалькі вёрст ад вёскі Юравічы, дзе царскімі атрадамі было забіта каля 19 паўстанцаў, але паўстанцкі атрад змог адыйсці нанёсшы таксама страты царскаму войску, каля 15 забітых і 20 параненых.
     23 мая 1863 года больш за 40 паўстанцаў увайшлі ў Багушэвічы і павесілі на перакладзіне варот уласнага дома мясцовага свяшчэнніка Данілу Канапасевіча. Называецца некалькі прычын гэтага ўчынку. Адна з іх — за тое, што «парваў адозву рэвалюцыйнага камітэта, у якой была абяцана сялянам зямля, калі яны далучацца да мяцяжу Ёсць і такія звесткі: «Повешен повстанцами за агитацию крестьян помогать войскам в поимке повстанцев и жестокое обращение с пленными повстанцами».
    Працуючы над раманам «Каласы пад сярпом тваім», Уладзімір Караткевіч адшукаў у архівах наступнае: «…У 20 вёрстах ад Ігумена, ля вёскі Юравічы, … былі захоплены палонныя. Пачалася расправа. Адзін з параненых паўстанцаў прасіў піць, і тады поп Канапасевіч, грунтуючыся, відаць, на вучэнні аб хрысціянскай літасці, насыпаў яму ў рот пяску. Пазней гэтага папа паўстанцы павесілі на перакладзіне ўласных варот, чым далі афіцыйнай прэсе падставу крычаць аб злачынствах.»
Дарэчы, у Белічанах жыў родны дзядзька Канапасевіча, былы настаўнік Лажынскага духоўнага вучылішча, які даведаўшыся пра падрыхтоўку мясцовай шляхты і сялян да мяцяжу, напісаў у Пецярбург данос, але яго вылічылі патрыятычна схіленыя чыноўнікі і ў выніку ананімшчык быў выдалены ў Суздальскі манастыр.
     Што тычыцца Канапасевіча, то ў 1856 годзе ён быў назначаны святаром  Крыжа-уздвіжанскай царквы ў Багушэвічах , перад рукапакладаннем на святы сан, ён прынёс генеральную  вернападаную прысягу імператару Аляксандру ІІ:

 Аз нижеименованный, обещаюсь и клянусь Всемогущим Богом пред Святым Его Евангелием, что хощу и должен Его Императорского Величеству… верно и нелицемерно служить, и во всем повиноваться, не щадя живота своего, до последней капли крови, и все к Высокому Его Императорского Величества Самодержавству, силе и власти принадлежащие права и преимущества, узаконенные и впредь узаконяемые, по крайнему разумению, силе и возможности предостерегать и оборонять и при том, по крайней мере, стараться споспешествовать все, что к Его Императорского Величества верной службе и пользе государственной во всяких случаях касаться может. О ущербе же Его Величества интереса, вреде и убытке, как скоро о том уведаю, не токмо благовременно объявлять, но и всякими мерами отвращать и недопущать тщатися, и всякую вверенную тайность крепко хранить буду, и поверенный и положенный на мне чин, … и как я пред богом и судом Его страшным в том всегда ответ дать могу, как суще мне Господь душевно и телесно да поможет”.


      Што было насамрэч засталося ў мінулым, але што адбылося з паўстаннем і паўстанцамі мы выдатна ведаем, так і Баляслаў Свентажэцкі быў вымушаны міграваць у Францыю, а бацькоў Баляслава Чэслава і Ганну пад пільным паліцэйскім наглядам выслалі ў Пензенскую губерню, маёнтак Свентажэцкіх, дзе дзейнічаў тэатр і вяселі каштоўныя палотны сусветных мастакоў, па загадзе Мураўёва-вешальніка быў спалены. Пазней і радавая капліца зазнала перамены: з каталіцкай яе перарабілі ў праваслаўную і асвяцілі як царкву святога прарока Данііла, відавочна, каб ушанаваць памяць святара Данііла Канапасевіча якога пакаралі паўстанцы.
     Пазней, у летку 1863 года на былым двары Свентажэцкіх былі павешаны і падазроныя у гэтай справе.
     Хто ведае колькі жорсткасцяў адбывалася на гэтых землях, колькі людзей забівалася, а ўсё з чаго - з таго таго, што новая улада якая прыйшла да нас, знішчала любы знак, які мог несці ёй пагрозу нагадваючы пра сваю свядомасть.
     Вернемся да Багушэвічаў і касцёла.


   У 1862 годзе ў мястэчку адкрылася школа, працавала пошта, дзейнічалі касьцёл, царква, 4 сінагогі.
    Да пачатку паўстання 1863 года у касцёле захоўвалася зброя для паўстанцаў, у нізу ў скляпеннях касцёла, таксама па некаторых чутках, па начах кавалі выраблялі і рамантавалі зброю.
     У 1875 годзе маскоўскі гаспадар Аляксандар II падараваў Багушэвічы Шалгунову. У XIX стагодзьдзі ў мястэчку працавала пажарная каманда. У 1900 годзе адкрылася другакласная царкоўна-прыходзкая школа. У 1915 годзе каля мястэчка быў знойдзены манетны скарб.
     25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Багушэвічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі.
Bahuševičy.Багушэвічы (C Sauermilch,1918)

     У 1919 годзе калі частка Беларусі апынулася пад уладай Польшчы, пераасвечаны царскім урадам ў 1869 годзе храм у гонар прарока Данііла вярнулі каталікам і асвяцілі ў гонар Божага Цела.

     У час савецкай ўлады касцёл выкарыстоўвалі як склад, пазней прыстасавалі пад клуб, потым ён быў закінуты пакуль у 1989 годзе ў касцёле не адбыўся моцны пажар, які значна пашкодзіў знешні воблік, а усё ўнутраннае ўбранне было знішчана полымям. 





   З пачатку 2000 гадоў у касцёле праводзяцца рэстаўрацыйныя працы. Касцёл працуе і кожную нядзелю ў 14:00 тут праходзіць святочная імша. Усе жадаючыя могуць далучыца.

     Што мы маем на сённешні дзень з цікавасцяў у Багушэвічах:
     У Багушэвічах працуюць сярэдняя школа, лякарня, клуб, бібліятэка, пошта.
     У цэнтры Багушэвічаў ва ўрочышчы Касцельная гара (Касьцелішча) знаходзіцца гарадзішча мілаградзкай і зарубінецкай культураў, стаіць касцёл Божага Цела прыблізна з 1840 года.

А што мы страцілі з помнікаў:
   Сядзібна-паркавы комплекс Свентажэцкіх 18 ст., нават няма ніякіх замалёвак і малюнкаў, каб прыблізна паглядзець які ён быў.

  

 Таксама страчана царква Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа 1866
 года.



Bahuševičy.Багушэвічы(C.Sauermilch,13.08.1918)


Вось такая складаная гісторыя і лёс гэтага паселішча, калі вас усё гэта зацікавіла, то завітайце ў Багушэвічы, я, напрыклад тут ужо два разы быў)



Крыницы: Паўстанне 1863 года ў Ігуменскімпавеце

Комментариев нет:

Отправить комментарий